Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі творчыя майстар-класы па лепцы з салёнага цеста "Летняя фантазія"і аплікацыі саломкай "Памяць пакаленняў" для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик" СШ №9 г.Слоніма. Дзеці з задавальненнем, старанна паўтаралі тэхналогію ізгатаўлення творчых работ за вопытнымі майстрамі. І ў выніку карпатлівай працы ў іх атрымаліся цудоўныя вырабы, зробленыя сваімі рукамі.