ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Дзеці прышкольных аздараўленчых лагераў "Бригантина" СШ №8
і "Галактика" СШ №5 г.Слоніма паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай
праграме "Ад мінулага да сучаснага", якую для іх правялі спецыялісты
Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Юныя наведвальнікі правялі час не толькі цікава, але і пазнавальна:
ім удалося ўбачыць прадметы быта нашых продкаў, папрасаваць
саматканае палатно поцягам і паназіраць за працэсам ткацтва на
кроснах. Акрамя таго, дзеці азнаёміліся з калекцыямі работ
сучасных майстроў Слонімшчыны, а ў гульні "Клубочак"
замацавалі здабытую інфармацыю і прадэманстравалі свае веды
аб родным краі. Вясёлыя канікулы працягваюцца!!!