ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
Супрацоўнікі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культурыЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
аказалі кансультацыйную дапамогу ў справе традыцыйнай вышыўцы
калегам з аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Бераставіцкі
раённы цэнтр культуры і народнай творчасці".
Народны майстар Беларусі Алена Міхед правяла майстар-клас па вышыўцы.
Акрамя таго была арганізавана экскурсія па выставачнай зале
"Ад мінулага да сучаснага" і праведзены майстар-клас па ткацтве на кроснах.
Творчая сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Абмен вопытам
стаў карысным для далейшай працы ўсіх спецыялістаў.