ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта "КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!" майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў "Жывая ніць традыцый" для юных жыхароў аграгарадка Дзераўная ў філіяле "Дзераўноўскі цэнтр культуры".
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра традыцыйную культуру Слонімшчыны, элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, накірункі дзейнасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Таксама ўбачылі творчыя калекцыі майстроў і з радасцю прынялі ўдзел у майстар-класах па мастацкай кераміцы, дэкаратыўным роспісе, ткацтве пояса, аплікацыі саломкай.
 
 
 
