ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Персанальную выстаўку Тамары Сцяцэнка "Творчасць, пранесеная праз усё жыццё" наведалі дзеці выхаваўча-аздараўленчага лагера "Улыбка" Сярэдняй школы №3 г.Слоніма.
Тамара Якаўлеўна расказала пра свой творчы шлях, падзялілася з зацікаўленай аўдыторыяй асабістымі думкамі і крыніцамі натхнення.
Калекцыі жывапісу і габеленаў вельмі уразілі наведвальнікаў і натхнілі на заняткі творчасцю.