У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!"майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць"для дзяцей выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Бригантина" і "Юный музыкант" Сярэдняй школы №8 г.Слоніма. У рамках мерапрыемства дзеці ўбачылі калекцыі творчых работ майстроў Слонімшчыны, азнаёміліся з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны"Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" і "Беларускае мастацтва выцінанкі", таксама маглі зблізу назіраць як старанна майстры ткуць пояс, вышываюць ручнік, вяжуць карункі, выцінаюць папяровыя ўзоры, распісваюць па агоўскіх матывах, працуюць з залатой саломкай. А для жадаючых больш дасканала авалодаць сакрэтамі рамёстваў, спецыялісты аддзела правялі майстар-класы па выцінанцы, дэкаратыўным роспісе, аплікацыі саломкай і сучасных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.