ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" наведалі дзеці выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Цветик-семицветик" сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма і "Знаўца" сярэдняй школы №5 г.Слоніма.
Падчас інтэрактыўнай праграмы дзеці даведаліся пра прадметы беларускага быту, традыцыйныя рамёствы, убачылі працэс ткацтва на кроснах, паўдзельнічалі ў майстар-класе па навіванні ніткі на цэўку. Таксама пазнаёміліся з дзейнасцю сучасных майстроў Слонімшчыны і іх творчымі калекцыямі работ.
Дзеці лёгка спраўляліся з прапанаванымі ім загадкамі і заданнямі, актыўна паўдзельнічалі ў вясёлай гульні "Ручнік-паяснік".