У выставачнай зале "Ад мінулага да сучаснага" адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Тамары Сцяцэнка "Творчасць, пранесеная праз усё жыццё". Тамара Якаўлеўна - душэўны, адкрыты да людзей чалавек, які прысвяціў ўсё сваё жыццё творчасці. Яна мае талент знаходзіць і заўважаць у навакольным асяроддзі прыгожае і ўмее тонка, з цеплынёй і любоўю адлюстроўваць гэтую прыгажосць на жывапісных палотнах.ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Другім творчым накірункам майстра з'яўляецца ткацтва габеленаў, у якіх увасабляецца прыгажосць роднага краю і адчуваецца цеплыня рук таленавітай Тамары Якаўлеўны.
Запрашаем наведаць выстаўку па 23 чэрвеня 2025 года!