"ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ_СПАДЧЫНА"

25.04.2025 14:33 Администратор
Печать
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках адкрытага паседжання аматарскага аб’яднання "Спадчына" адбылася тэматычная сустрэча, прысвечаная Вялікадню.
Удзельнікі мерапрыемства ўзгадвалі традыцыі святкавання Вялікадня, дзяліліся сакрэтамі ўдалага святочнага печыва, а таксама наведалі выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Слонімшчыны "Велікодныя цуды".
Практычная частка сустрэчы была прысвечана вырабу тэматычнага глінянага сувеніра: усе з задавальненнем асвойвалі асновы тэхнікі мастацкай керамікі.
 

 

Обновлено 25.04.2025 14:35  


Последние новости