"Рамёствы Слонімшчыны"

22.04.2025 15:22 Администратор
Печать
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ФОТАФАКТ
У выставачнай зале  "Ад мінулага да сучаснага" спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму "Рамёствы Слонімшчыны"  для вучняў 4 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №5 г.Слоніма".
Дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі прадметамі побыту беларускага народа, даведаліся пра асаблівасці святкавання Вялікадня, наведалі выстаўку
"Велікодныя цуды", згулялі ў гульню "Катанне яек".

Убачанае вельмі ўразіла дзяцей і пакінула самыя добрыя эмоцыі!

 

 

Обновлено 22.04.2025 15:57  


Последние новости