У рамках рэалізацыі раённага праекта "КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!", майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў "Жывая ніць традыцый" для юных жыхароў аграгарадка Міжэвічы ў філіяле "Міжэвіцкі цэнтр культуры".ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра традыцыйную культуру Слонімшчыны, элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, накірункі дзейнасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Таксама ўбачылі творчыя калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел у майстар-класах па вышыўцы, ткацтве пояса, вырабе тэкстыльнага велікоднага сувеніра, аплікацыі саломкай.
Дзеці змаглі дакрануцца да традыцыйнай культуры нашых продкаў.
