"Прыгажосць выратуе свет"

28.03.2025 12:07 Администратор
Печать
ПРЫГАЖОСЦЬ ВЫРАТУЕ СВЕТ
У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках адкрытага паседжання аматарскага аб’яднання "Спадчына" адбылася творчая сустрэча з паэтэсай, майстрам па вырабе біжутэрыі Наталляй Томчык.
Ва ўсім Наталля Уладзіміраўна здольна ўбачыць цудоўнае, таму сустрэча мела назву "Прыгажосць выратуе свет": прырода, наваколле, удзячныя людзі адлюстроўваюцца ў вершаваных радках і натхняюць на стварэнне прыгожых рэчаў.
А для удзельнікаў мерапрыемства Наталля Уладзіміраўна правяла майстар-клас па стварэнні скарбонкі для біжутэрыі з вясновымі матывамі.

 

 

Обновлено 28.03.2025 12:11  


Последние новости