Для вучняў 2-х класаў Сярэдняй школы №2 г.Слоніма спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага".ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Падчас экскурсіі дзеці ўважліва разглядалі экспанаты этнакутка і з вялікай ахвотай паўдзельнічалі ў майстар-класах па размінанні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку.
Упершыню ўбачылі старажытныя кросны і працэс ткацтва на іх.
Калекцыі работ сучасных майстроў Слонімшчыны вельмі ўразілі юных наведвальнікаў.
Акрамя таго дзеці паспаборнічалі ў пазнавальных гульнях і самыя кемлівыя атрымалі сувеніры ручной работы.

