У рамках рэалізацыі раённага праекта "КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!", майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў "Жывая ніць традыцый" у філіяле "Сурынскі цэнтр культуры" для вучняў Рахавіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна.
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб традыцыйнай культуры Слонімшчыны, элементах нематэрыяльнай культурнай спадчыны і накірунках дзейнасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Таксама ўбачылі калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел у майстар-класах па аплікацыі саломкай, вышыўцы, мастацкім роспісе, выцінанцы.
Дзеці змаглі дакрануцца да традыцыйнай культуры нашых продкаў!
