Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі пазнавальны і цікавы майстар-клас па аплікацыі саломкай "Кветачка" для вучняў 3 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №10 імя В.І. Пелініцына г.Слоніма".ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Дзеці папоўнілі свае веды па народных мастацкіх рамёствах і з задавальненнем, паспяхова асвоілі новую для іх тэхніку.
Ва ўсіх атрымаліся цудоўныя закладкі.
