"ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ"

17.12.2024 08:40 Администратор
Печать
ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў зладзілі этнаграфічную экспедыцыю ў мястэчкі Слонімскага раёна з мэтай пошуку і збору прадметаў побыту нашых продкаў і тэкстыльных вырабаў.
Падчас экспедыцыі адбылася сустрэча з Віктарам Віктаравічам Качаргой жыхаром в. Нагуевічы і Анатолем Аляксандравічам Грыгарэвічам з в. Дзераўная.
Добразычлівыя вяскоўцы падаравалі ў выставачную залу аддзела рамёстваў церніцу, матавіла і дробныя дэталі ад кроснаў.
Удзельнікам экспедыцыі атрымалася падзівіцца на "каўровую" вышыўку на дыванах, якія былі створаны гаспадыняй у 70-я гады.

 

 

Обновлено 17.12.2024 08:43  


Последние новости