Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па дэкаратыўнаму роспісу "Матывы роднай зямлі" для навучэнцаў гр. 2 СД-1 УА "Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж".ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Моладзь даведалася пра ўзнікненне, віды, тэхналогію выканання беларускага традыцыйнага роспісу па дрэве, тканіне, шкле.
Усе старанна, з задавальненнем малявалі на закладках рознакаляровыя кветкі і лісце па матывах агоўскага роспісу.