"ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА З МАЙСТРАМ ПА ВЫЦІНАНЦЫ"

29.11.2024 12:14 Администратор
Печать
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА З МАЙСТРАМ ПА ВЫЦІНАНЦЫ
У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках адкрытага паседжання аматарскага аб’яднання "Спадчына" адбылася арт-сустрэча з носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілай Руткоўскай.
У сваіх работах Людміла Георгіеўна ўвасабляе разнастайныя тэмы: міфалагічны свет, фальклорныя матывы, сюжэты да рэлігійных святаў, прыгажосць роднага краю.
Таленавіты майстар з задавальненнем дзеліцца сакрэтамі творчасці з усімі жадаючымі і падчас сустрэчы прадэманстравала майстар-клас па выцінанцы "Птушкі". Як вобраз у традыцыйнай культуры, птушкі, якія глядзяць адзін на аднаго, сімвалізуюць узаемнае каханне і шчасце.
Усе удзельнікі мерапрыемства паспяхова асвоілі асноўныя правілы выцінання і стварылі цудоўныя паштоўкі.

 

Обновлено 29.11.2024 12:30  


Последние новости