ФОТАФАКТ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Персанальную выстаўку Ларысы Альховік
"Восеньскае натхненне" наведалі грамадзяне аддзялення
дзеннага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага
абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна, а таксама
навучэнцы Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа гр.1СБ-2.
Габелены, калекцыі работ у тэхніках дэкаратыўнага роспісу
па шкле і тканіне, жывапіс вельмі ўразілі наведвальнікаў
выстаўкі. Асабліва ўсіх захапілі вырабы ў тэхніцы спіральнага
пляцення з травы – многія ўпершыню ўбачылі ёмістасці,
якія зроблены ў гэтай тэхніцы.
