ФОТАФАКТ
Персанальную выстаўку Ларысы Альховік "Восеньскае натхненне"ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
наведалі дзеці з прышкольнага аздараўленчага лагера "Созвездие"
СШ № 10 г. Слоніма.
Калекцыі работ у тэхніках дэкаратыўнага роспісу па шкле і тканіне,
жывапісныя палотны, габелены, вязаныя рэчы і вырабы ў тэхніцы
спіральнага пляцення з травы – усё гэта ўбачылі наведвальнікі выстаўкі.
Дзяцей сапраўды здзівіла тое, што такая разнастайнасць вырабаў
зроблена аднім майстрам.

