"З ПАВАГАЙ ДА ЗАЛАТОГА ЎЗРОСТУ"

04.10.2024 08:39 Администратор
Печать
З ПАВАГАЙ ДА ЗАЛАТОГА ЎЗРОСТУ
У рамках рэспубліканскай акцыі "Павага.Клопат.Адказнасць" і
 дэкады "Залаты узрост", прысвечанай Дню сталых людзей,
 у Слонімскім аддзеле рамёстваў адбылося адкрытае паседжанне
 аматарскага аб'яднання
"Спадчына".
У творчай гасцёўні ўшаноўвалі юбіляраў "залатога ўзросту" –
таленавітых майстроў Слоніма, удзельнікаў аматарскага
 аб'яднання "Спадчына".
Песні ад артыстаў сектара нестацыянарнага абслугоўвання
 насельніцтва, энергічныя танцы, майстар-клас па вырабе
 міні-букета «Водар лета», падарункі, шмат добрых слоў
і сардэчныя віншаванні – усё было прысвечана дарагім юбілярам.
 

ФОТААГЛЯД 

Обновлено 04.10.2024 09:01  


Последние новости