"Другое жыцце дрэва"

09.08.2024 09:09 Администратор
Печать
ФОТАФАКТ
 ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў
 ДУ Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага
 раёна наведалі персанальную выстаўку майстра разьбы па дрэве
Васіля Грабуна.
Разьба па дрэве, як у даўнія часы, так і цяпер не страчвае сваёй значнасці.
У працы Васіль выкарыстоўвае розныя пароды драўніны: ліпу, ясень, дуб,
бук, нават елку і сасну. Як любімы занятак, гэта рамяство суправаджае
 яго амаль усе жыццё.
Наведвальнікаў вельмі уразілі калекцыі работ Васіля: звяры беларускага
лесу і Афрыканскага кантынента, тэматычныя кампазіцыі.
Але найбольшую ўвагу да сябе прыцягнулі незвычайныя шахматы,
фігуры якіх прадстаўлены казачнымі грыбамі.
Натхняе майстра на новыя работы любімая сям'я.
Дзякуючы такім таленавітым людзям, як Васіль Грабун, традыцыі разьбы
па дрэве на Слонімшчыне не будуць страчаны.

  

 БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 09.08.2024 09:14  


Последние новости