“Дрэва жыцця”

16.05.2024 10:23 Администратор
Печать

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

 КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

 Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў і

традыцыйнай культуры для вучняў 3 класа Сярэдняй

 школы № 4 г. Слоніма быў арганізаваны майстар-клас

 па выцінанцы “Дрэва жыцця”. Шырокае распаўсюджанне

 на тэрыторыі Беларусі гэты від мастацтва меў на мяжы

19-20 стагоддзяў, калі папяровыя вузоры выкарыстоўваліся

 для аздаблення традыцыйнага жылля нашых продкаў.

Зараз жа назіраецца адраджэнне мастацтва выцінанкі і

пераход яго на новы ўзровень майстэрства.

 Тэхніка выцінанкі  патрабуе дакладнасці і карпатлівай

 працы і, нягледзячы на юны ўзрост, дзецям удалося стварыць

 сапраўдныя творы мастацтва.

 

 БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ  

Обновлено 16.05.2024 10:35  


Последние новости