ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.
Сёння ў этнагасцёўню “Каравайніцкая” завіталі наведвальнікі прышкольнага выхаваўча-аздараўленчага лагера “Зорка” Сярэдняй школы №2 горада Слоніма. Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы» правялі для дзяцей анімацыйную праграму “Цуда-печка”, дзе пазнаёмілі іх з гісторыяй знакамітых паўлаўскіх караваяў, запрасілі на майстар-клас “Чароўныя шышачкі” па вырабе ўпрыгожванняў для каравая, здзейснілі з гасцямі падарожжа па этнагасцёўні. А напрыканцы дзеці з задавальненнем згулялі у традыцыйныя гульні.