ВЕЛІКОДНАЯ ПІСАНКА
Напярэдадні самага светлага свята Вялікдзень спецыялісты Васілевіцкага цэнтра культуры правялі для юных аднавяскоўцаў майстар-клас па роспісе велікодных яек - "пісанак".
Пах воску, свечкі, крапатлівая работа з кожным яйкам настройвала дзяцей на святочны лад.
Кожны ўклаў у сваю працу часцінку душы, і да канца майстар-класа на сталах ужо ззялі арыгінальныя, непаўторныя яйкі, гатовыя ўпрыгожыць святочны стол.