“Чароўныя шышачкі”

06.04.2025 13:31 Администратор
Печать
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.
Сёння этнагасцёўня “Каравайніцкая” расчыніла свае дзверы для навучэнцаў з горада Слоніма.
Падарожжа па этнагасцёўні, знаёмства з побытам нашых бабуль і дзядуль, цікавы аповед пра традыцыйнае печыва на Слонімшчыне, гульні, танцы і, зразумела, майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі” - усё гэта чакала юных Сланімчан на анімацыйнай праграме “Цуда-печка”, якую правялі для дзетак удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы».

 

  

Обновлено 06.04.2025 13:34  


Последние новости