ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ТРАДЫЦЫЙНАЙ СПАДЧЫНЫ СЛОНІМСКАГА РАЁНА ПРАЦЯГВАЕЦЦА.
Сёння ў вёсцы Паўлава ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі фальклорную праграму “Саракі” для дзетак з г.Слоніма. Дзеці і дарослыя разам спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні і, вядома ж, частаваліся смачнымі абрадавымі жаваронкамі - усё гэта стварыла незабыўную атмасферу радасці і набліжэння вясны.
