Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.
У Паўлаўскую этнагасцёўню на анімацыйную праграму “Традыцыя выпечкі Паўлаўскіх караваяў” завіталі грамадзяне аддзялення дзённага знаходжання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” пазнаёмілі гасцей з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, мясцовымі звычаямі, песнямі і забавамі, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.
