"КУХНЯ З ВОДАРАМ ТРАДЫЦЫЙ"

27.12.2024 16:22 Администратор
Печать
КУХНЯ З ВОДАРАМ ТРАДЫЦЫЙ
Снежань - месяц гастранамічнага турызма!
Спяшым Вас пазнаёміць з традыцыйным печывам Слонімскага раёна.
На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі да пэўнай нагоды ды на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей.
Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва, сакральная напаўняючая абраду выпечкі былі высока адзначаны і ўключанны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны.
Носьбітамі і транслятарамі ўнікальнай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”.
Бліжэй пазнаёміцца з традыцыйным печывам, прадэгуставаць караваі, прыняць удзел у майстар-класе па вырабе “шышак” на каравай і многае іншае Вы зможаце на фестывалі “Паўлаўскі каравай”, які пройдзе 19 ліпеня 2025 года ў аграгарадку Навасёлкі.

 

Обновлено 27.12.2024 16:26  


Последние новости