"ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ"

18.03.2025 09:37 Администратор
Печать
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ
З вялікай любоўю і пяшчотай зберагае сямейную спадчыну: вышытыя ручнікі, сурвэткі, падвузорнікі, накідкі, абрусы, радзюжкі - Ірына Жукоўская з вёскі Кастровічы Слонімскага раёна.
Яе маці - Марыя Максімаўна Якімец (1930-2017 гг.) на працягу ўсяго жыцця вышывала гладдзю, ткала на кроснах, дапамагала аднавяскоўкам снаваць аснову, спраўна прала ільняную нітку.
Убачыць каштоўныя ўзоры народнага тэкстылю для спецыялістаў аддзела рамёстваў падчас этнаграфічнай экспедыцыі было сапраўдным шанцаваннем.
Зафатаграфаваныя вышытыя фрагменты лягуць у аснову кветкавых кампазіцый сучасных ручнікоў Слонімшчыны.
Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!

 

 

Обновлено 18.03.2025 09:45  


Последние новости