"Ажурнае выразанне з паперы "

23.11.2024 14:51 Администратор
Печать
ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры працягваюць далучаць дзяцей і падлеткаў да народнай творчасці: для вучняў 7 "В" класа СШ № 8 быў праведзены майстар-клас па выцінанцы.
Ажурнае выразанне з паперы патрабуе ўважлівасці, цярпення і выканання правілаў выцінання, якія дзеці паспяхова асвоілі падчас творчай працы.
Кожны ўдзельнік майстар-класа змог пераканацца ў тым, што стварэнне выцінанкі – карпатлівы працэс, таму адчуў каштоўнасць работы, якая зроблена ўласнымі рукамі.

 

Обновлено 23.11.2024 14:53  


Последние новости