"Творчая сустрэча"

21.11.2024 08:31 Администратор
Печать
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для вучняў 3 "Б" класа СШ № 9 спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў быў праведзены майстар-клас па выцінанцы "Птушкі".
Сучасная выцінанка адрозніваецца разнастайнай тэматыкай і стылістыкай выканання, але заўсёды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы, таму ў кампазіцыі былі адлюстраваны птушкі.
Творчая сустрэча была цікавай і змястоўнай: дзеці асвоілі няпростую тэхніку ажурнага вырэзвання з паперы і стварылі цудоўныя паштоўкі.

 

ФОТААГЛЯД 

Обновлено 21.11.2024 08:35  


Последние новости