“ЧАРОЎНЫ КАРАВАЙЧЫК”

01.10.2024 15:17 Администратор
Печать
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
ПЕРАЕМНАСЦЬ ТРАДЫЦЫЙ. ТВОРЧАСЦІ
НЕ ЗГАСНУЦЬ, ТРАДЫЦЫІ ЖЫЦЬ!
У нядзельны вечарок паўлаўская этнагасцёўня “КАРАВАЙНІЦКАЯ”
 напоўнілася прыемнай цеплынёй і цягучым водарам свежаспечаных
“шышак” - тое ГАЛОЎНЫЯ НОСЬБІТЫ каравайнай традыцыі Слонімшчыны –
удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” –
 і іх маленькія ПЕРАЕМНІКІ - удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання
“ЧАРОЎНЫ КАРАВАЙЧЫК” - сабраліся на фальклорных вячорках
“Паўлаўскі каравай - повязь часоў”. Рупліва ладзілася справа і “шышкі” спраўна
 запаўнялі формачкі. А пакуль будучыя ўпрыгожванні для каравая апякаліся,
 старэйшыя каравайніцы дзяліліся з малодшымі важнымі парадамі па выпечцы
караваяў. Напрыканцы вечара дзеці з імпэтам дапамагалі каравайніцам упрыгожваць
знакаміты Паўлаўскі каравай.

Обновлено 01.10.2024 15:27  


Последние новости