ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Па выніках выстаўкі-конкурса дэкаратыўна-прыкладнога і
выяўленчага мастацтва “Вечна жыві і квітней, Беларусь”
да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў, што праходзіць у выставачнай зале Гродзенскага
абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, майстар
Слонімскага аддзела рамёстваў Вера Адамаўна Дзевятчанка
атрымала дыплом і ўзнагароду ў намінацыі «за крэатыўнае
мастацкае мысленне». Сардэчна віншуем і жадаем поспехаў
у творчай працы!