"Саламяных спраў майстры"

29.06.2024 17:37 Администратор
Печать
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ 
Ў выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў адбылася
 арт-сустрэча "Саламяных спраў майстры" ў рамках адкрытага
 аматарскага аб'яднання "Спадчына"
Федаровіч Тамары Канстанцінаўны і Зелянко Анастасіі Васільеўны –
носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны
 "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" з дзецьмі
прышкольнага аздараўленчага профільнага лагера "Знаўца"
 ДУА "СШ №5 г.Слоніма".
Дзеці пазнаёміліся з шырокай выстаўкай творчых вырабаў
майстроў саломапляцення Слонімшчыны –
Федаровіч Т.К., Мароз В.У., Вянскоўскай В.Б. і аплікацыі
 саломкай - Зелянко А.В..
Актыўна і з цікавасцю паўдзельнічалі ў майстар-класах па вырабе
закладак "Зубатка", "Памяць пакаленняў".
Мастацкія практыкі работы з саломкай будуць жыць на Слонімскай
зямлі, пакуль тут жывуць і працуюць таленавітыя майстры, якія з
 любоўю і павагай адносяцца да народных традыцый сваіх продкаў
 і з ахвотай перадаюць свой бясцэнны практычны вопыт моладзі!
 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 29.06.2024 17:42  


Последние новости