"Часоў злучная ніць"_26.06

27.06.2024 14:41 Администратор
Печать
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
 ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную Спадчыну
 продкаў зберагаем разам", майстры Слонімскага аддзела
 рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП
 "Часоў злучная ніць", для дзяцей прышкольнага аздараўленчага
профільнага лагера "Словесник" ДУА "Сярэдняя школа №4
 імя П.І. Батава г. Слоніма".
Праграма традыцыйнайнага калейдаскопа была насычанай і
 разнастайнай.
Майстры арганізавалі:
выстаўку народнай творчасці "Традыцыі і сучаснасць";
дэманстрацыю відэаролікаў "Рамёствы Слонімшчыны" і
"Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне";
правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах:
вышыўцы - народны майстар Рэспублікі Беларусь - Міхед А.М.;
 аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт беларускіх
мастацкіх практык аплікацыі саломкай;
 выцінанцы - Васюхоўская Ю.Ю.;
 ткацтве пояса на настольным лентаткацкім станку - Дзевятчанка В.А..
 З цікавасцю і задавальненнем дзеці далучыліся да
 традыцыйнай культуры нашых продкаў.

      

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 27.06.2024 14:59  


Последние новости