ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Для дзяцей прышкольных аздараўленчых лагераў "Улыбка" СШ №3
і "SMARTkids" Гімназіі №1 г.Слоніма спецыялістамі аддзела
рамёстваў і традыцыйнай культуры была праведзена інтэрактыўная
праграма "Ад мінулага да сучаснага". Цікава і весела правялі час
юныя наведвальнікі: ім былі прапанаваны майстар-класы па
прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні
ніткі на цэўку, дэманстраваўся працэс ткацтва на кроснах,
былі праведзены гульні і расказана пазнавальная інфармацыя
пра прылады працы і прадметы быту нашых продкаў.