Урамках рэалізацыі раённага праекта "КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!", майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў "Жывая ніць традыцый" у філіяле "Жыровіцкі цэнтр культуры" для дзяцей профільнага лагера з дзённым знаходжаннем "Сонейка" Жыровіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна. Урамках выстаўкі былі праведзены майстар-класы па народных рамёствах: вышыўцы – Міхед А.М. народны майстар Рэспублікі Беларусь па вышыўцы; аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт беларускіх мастацкіх практык аплікацыі саломкай; ткацтве пояса на настольным лентаткацкім станку – майстар Дзевятчанка В.А. Кожны жадаючы мог дакрануцца да традыцыйных народных заняткаў нашых продкаў праз удзел у майстар-класах, а тыя, у каго гэта атрымалася былі вельмі задаволены! Таксама, для дзяцей былі прадэманстраваны відэаролікі "Рамёствы Слонімшчыны" і Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне".