"Ад мінулага да сучаснага"_14.06

15.06.2024 17:10 Администратор
Печать
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ 
Для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера "Созвездие"
СШ №10 г.Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў была
 праведзена інтэрактыўная праграма
"Ад мінулага да сучаснага".
Некаторыя экспанаты этнакутка маленькія наведвальнікі бачылі
 ўпершыню і падчас экскурсіі  даведаліся аб прызначэнні
старадаўніх прадметаў быту і прылад працы.
З вялікай ахвотай дзеці паўдзельнічалі ў майстар-класах па
 прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам, навіванні нітк
і на цэўку,  убачылі тэхналогію ткацтва на кроснах.
 Зацікаўленасць таксама вызвалі калекцыі работ сучасных майстроў
 Слонімшчыны.  А весялосці і актыўнасці дзецям дадалі пазнавальныя гульні.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

Обновлено 15.06.2024 17:14  


Последние новости