ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Дзеці прышкольнага аздараўленчага лагера "Ластаўка"
СШ №7 яшчэ больш даведаліся пра жыццё нашых продкаў
падчас наведвання інтэрактыўнай праграмы "Ад мінулага да сучаснага",
якая была праведзена спецыялістамі аддзела рамёстваў. Акрамя таго,
маленькія наведвальнікі выставачнай залы з вялікай ахвотай
паўдзельнічалі ў майстар-класах па прасаванні саматканага льнянога
палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку, азнаёміліся з такім
няпростым працэсам, як ткацтва на кроснах. Таксама дзяцей
уразілі калекцыі работ сучасных майстроў Слонімшчыны.
Вырабы такіх накірункаў творчасці, як "ткацтва габеленаў",
"роспіс па шкле", "спіральнае пляценне з травы" некаторым
давялося бачыць упершыню. Дзеці змаглі не толькі даведацца
пра нешта новае, але і прадэманстраваць свае веды аб родным
краі падчас пазнавальных гульняў.