ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Дзеці прышкольнага аздараўленчага лагера "Цветик-семицветик"
СШ №9 г. Слоніма паспрабавалі сябе ў такім відзе творчасці,
як цестапластыка: з дапамогай спецыялістаў Слонімскага аддзела
рамёстваў яны зрабілі кампазіцыю "Марскія матывы". Вынікам
стараннай працы юных майстроў сталі фантазійныя міні-пано з
салёнага цеста, якія паслужаць цудоўным упрыгожваннем,
або сувенірам для блізкіх.