ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Для дзяцей прышкольнага аздараўленчага лагера
“SMARTkids” Гімназіі № 1 г. Слоніма спецыялістамі Слонімскага
аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры быў праведзены
майстар-клас па выцінанцы “Дрэва жыцця”. Стварэнне ажурных
папяровых вузораў – дастаткова складаная праца, але дзякуючы
стараннай працы дзеці самастойна змаглі стварыць цудоўныя вырабы.
Паштоўкі ў тэхніцы “выцінанка” стануць прыемным падарункам
для родных і блізкіх.