ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выстаўка "Чароўны свет выцінанкі" працягвае прывабліваць
юных наведвальнікаў. Адбылася чарговая творчая сустрэча
носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны
"Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілы Руткоўскай з
вучнямі 2 "А" класа сярэдняй школы №3 г. Слоніма.
Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды
і асаблівасці. Разнастайныя тэматычныя работы ўразілі
прысутных і вызвалі ў дзяцей жаданне паспрабаваць сябе ў
гэтым відзе творчасці.