"“Ад мінулага да сучаснага” для вучняў школы № 4"

23.05.2024 10:56 Администратор
Печать

ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Для вучняў 5-х класаў Сярэдняй школы № 4 была
праведзена інтэрактыўная праграма
“Ад мінулага да сучаснага”.
Падчас мерапрыемства дзеці змаглі даведацца пра прадметы
быта нашых продкаў, паўдзельнічаць у майстар-класах па
 прасаванні саматканага льнянога палатна поцягам, навіванні
 ніткі на цэўку і ткацтве на кроснах. Акрамя таго, юныя
 наведвальнікі выставачнай залы паспаборнічалі ў
пазнавальных гульнях і самыя кемлівыя атрымалі
сувеніры ручной работы ад майстроў аддзела рамёстваў
і традыцыйнай культуры.

 

Обновлено 23.05.2024 11:03  


Последние новости